Службы информируют

510

У Рэчыцы правіла бяспекі каля вадаёма прадэманстравалі на практыцы

 +

Знаходзячыся каля вадаёма трэба памятаць аб правілах бяспекі, інакш можа здарыцца трагедыя. Каб яна не адбылася, работнікі раённага падраздзялення МНС разам з ратавальнікамі Рэчыцкай станцыі "Таварыства выратавання на водах" у рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» правялі паказальныя заняткі і прадэманстравалі, як на практыцы можна дапамагчы чалавеку які тоне. У ролі гледачоў выступілі вучні рэчыцкіх школ, а само дзейства разгарнулася на затоцы Дняпра, што насупраць выратавальнай станцыі.

Спачатку ратавальнікі расказалі, як правільна сябе паводзіць каля вадаёма, каб не здарылася бяды. Затым надышла чарга прадэманстраваць школьнікам навыкі выратавання. Вучні на практыцы пераканаліся, што ў якасці выратавальнага сродка падыдзе практычна любы больш-менш доўгі падручны сродак: рэмень, шост, дошка, вяроўка.

У арсенале ратавальнікаў ёсць, вядома, і спецыяльныя сродкі для выратавання людзей на вадаёме. Праца з імі таксама была прадэманстравана прысутным на набярэжнай школьнікам. Шары Суслава, канец Аляксандрава, выратавальны круг - на паказальных занятках быў ужыты ўвесь арсенал сродкаў для выратавання.

Таксама ўсе жадаючыя з дзяцей маглі паспрабаваць кінуць выратавальны круг.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity